33booksforanotherbelarus 33booksforanotherbelarus

Апошні сняданак

Аўтар

Кася Чэкатоўская

Пра кнігу

Апошні сняданак (тэксты для тэатра)

У зборнік уключаны шэсць п’ес: «Мастэктамія», «Апошні сняданак», «Дэлікатна», «Палова года», «Гаргоны», «Тэатр». У кожным творы Кася Чэкатоўская пільна вывучае адну з тых розных формаў гвалту і кантролю, якія ў аўтарытарных рэжымах, у дыктатурах збольшага застаюцца па-за ўвагай: ад нармавання жаночага цела і эксцэсаў хатняга насілля ў «звычайных» сем’ях да гвалтоўных практык дзяржавы пры падаўленні мірных пратэстаў. П’есы Чэкатоўскай заснаваныя на дакументальных матэрыялах, а часта і на яе ўласным досведзе і таму даюць рэалістычнае апісанне ландшафту гвалту ў сучаснай Беларусі. Аўтарка звяртаецца таксама да тэмы перапляцення дзяржаўнага гвалту і гвалту ў прыватным асяроддзі, дэманструючы, што ў такіх грамадствах, як беларускае, наўрад ці мажлівыя зоны, свабодныя ад насілля і прыгнёту, што пакідае глыбокія сляды ў кожным чалавеку, хаця б яна ці ён і не зведала гвалту на ўласным целе. Яшчэ адна асаблівасць гэтага зборніку ў тым, што ўсе п’есы напісаныя па-беларуску, на мове, якой аўтаркі і аўтары беларускага тэатра карыстаюцца надзвычай рэдка. За гэты рукапіс аўтарцы было прысуджана першае месца на конкурсе імя Уладзіміра Караткевіча для літаратурных дэбютаў.

Пра аўтара

Кася Чэкатоўская — беларуская драматургіца і акторка. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт па спецыяльнасці педагагічная псіхалогія (2009), навучалася ў каледжы ECLAB (Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі) у канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» (2017). Удзельнічала ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра (Мінск) як акторка і аўтарка тэкстаў. Кася Чэкатоўская працуе з такімі тэмамі, як хатні гвалт, дыскрымінацыя, прыгнечаныя людзі, гвалт з боку ўлады. З 2021 года жыве ў выгнанні.

Перакладчыкі

Марыя Мартысевіч — паэтка, перакладчыца, публіцыстка і арганізатарка культурных праектаў. Нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў на беларускую. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года рэдактарка кніжнай серыі «Амерыканка», з 2020 — серыі «Градус» у выдавецтве Змітра Коласа. Выдала шэраг перакладных кніг і чатыры ўласныя. За кнігу «Сарматыя» атрымала ў 2019 годзе дзве літаратурныя прэміі. Жыве ў Мінску.

Стан вытворчасці

Мы яшчэ шукаем выдаўца для кнігі.

Прэса і водгукі чытачоў

**Больш інфармацыі па спасылках: **

чытанне п’есы «Далікатна» і інтэрв’ю з аўтаркай на фестывалі Next Stage Europe (2020) (па-нямецку).

артыкул у газеце «Тагесшпігель» пра фестываль Next Stage Europe, у тым ліку пра п’есу Касі (па-нямецку).